Главная : Сэрвісы : Архив новостейАрхив новостей
26.04.2021 Неделя экологииУ адпаведнасці з планам работы школы з 19.04 па 29.04.2021 года быў праведзены “Тыдзень экалогіі”.
Тыдзень экалогіі пачаўся з прыродаахоўнай акцыі “Прывёў у парадак сябе - прывядзі ў парадак планету”, дзе вучні школы разам з настаўнікамі наводзілі парадак на прышкольнай тэрыторыі і стадыёне.
Каманда вучняў 9-11 класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы геаграфіі Русакевіч Л.А. прыняла ўдзел у абласной дыстанцыйнай віктарыне “Дзень экалагічных ведаў”.
Вучні 7 класа на класнай гадзіне пазнаёміліся з запаведнікамі, нацыянальнымі паркамі і заказнікамі нашай краіны.
Для вучняў 1-11 класаў была праведзена экалагічная віктарына “Экалагічны серпанцін”. У час мерапрыемства вучні замацавалі веды па прадметах геаграфіі, біялогіі, хіміі і набылі новыя веды аб экалогіі.
Найважнейшымі задачамі Тыдня экалогіі з’яўляецца таксама павышэнне ўзроўню адукацыі вучняў, узмацнення цікавасці да прадмета біялогіі, хіміі, геаграфіі. Настаўнікі на працягу Тыдня ў 1-11 класах праводзілі 5-хвілінкі па тэме “З экалогіяй на ты”.
Вучні школы сумесна з Востраўскім лясніцтвам удзельнічалі ў акцыі “Тыдзень леса”.
Вучні школы наведалі выставу “Прырода і мы” у бібліятэцы. У пачатковых класах праводзіліся гутаркі аб навакольным асяроддзі, аб жывёлах і раслінах Беларусі, аб правілах паводзін на прыродзе.
Конкурс знаўцаў экалогіі “Экалагічны марафон” - гульня прызначана для вучняў 1-4 класаў. Вучні з захапленнем рухаліся ў “экалагічным поязде” ад станцыі да станцыі. У выніку экалагічнага марафону перамагла каманда “Гномікі” (1 клас).
Вучні паказалі высокую ступень актыўнасці ў мерапрыемствах. Вышэй пералічаныя мерапрыемствы выклікалі цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак, яны хутка уступалі ў гульню, задавлі пытанні, цікавіліся незнаёмым матэрыялам. Хочацца адзначыць, што гульнёвыя мерапрыемствы дапамагаюць стварыць атмасферу захаплення і цікавасці і спрыяюць аб’яднанню дзяцей.
Усе удзельнікі Тыдня экалогіі былі узнагароджаны граматамі.
|
Выбор языка
Новости министерства образования
03.03.2026 Стартует проект «Профессиональный старт» для восьмиклассников! 4 марта в Национальном детском технопарке открывается первая смена нового образовательного проекта – слёт «Профессиональный старт» для учащихся 8-х классов учреждений общего среднего образования. Подробнее...
02.03.2026 Утверждены перечни олимпиад и конкурсов для льготного поступления в 2026 году 18 февраля Министерством образования Беларуси принято постановление №46 «Об установлении перечней международных олимпиад, учебных предметов, конкурсов профессионального мастерства в 2026 году».
Подробнее...
27.02.2026 5 марта во всех школах состоится урок «Белорусская женщина – символ силы и вдохновения» Он приурочен к общереспубликанскому празднику – Дню женщин. Подробнее...
27.02.2026 «Без обмана: легких наркотиков Нет!». В 2026 году Министерство образования Беларуси запускает новый профилактический проект для молодёжи Инициатива будет реализовываться на онлайн-площадках с привлечением блогеров и экспертов. Подробнее...
Счетчик посещений
|